Цюй Юань
Цюй Юань | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 343 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 278 да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, палітык |
Мова твораў | кітайская мова |
![]() |
Цюй Юань (каля 340 да н.э. — 278 да н.э.) — кітайскі паэт. Першы паэт, імя якога вядома ў гісторыі кітайскай паэзіі. Быў міністрам пры двары царства Чу, удзельнічаў у падрыхтоўцы дзяржаўных указаў, аказваў уплыў на знешнюю палітыку. Стаў ахвярай паклёпу, трапіў у выгнанне, у знак пратэсту супраць зла, у імя справядлівасці кінуўся ў р. Міла ў Чанша.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/VM_3852_Singapore_-_Qu_Yuan_in_a_dragon_boat.jpg/250px-VM_3852_Singapore_-_Qu_Yuan_in_a_dragon_boat.jpg)
Цюй Юань упершыню ў кітайскай літаратуры ўвасобіў у сваіх вершах глыбокую любоў да радзімы, сацыяльна-гістарычныя канфлікты і свет перажыванняў узнёслай чалавечай душы, ахопленай пакутамі за трагічны лёс бацькаўшчыны. Цюй Юань стварыў паэтычны жанр чу цы, адзін з асноўных у старажытнай кітайскай паэзіі. Галоўная крыніца выразных сродкаў Цюй Юаня — фальклор Чускага царства. Паэтычная спадчына Цюй Юаня складаецца, паводле дадзеных «Гісторыі Ханьскай дынастыі», з 25 твораў, уключаючы паэму-элегію «Лісаа», у якой найбольш поўна выявіўся яго светапогляд.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
На беларускую мову перакладаў Мікола Мятліцкі.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.